Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп аб прыпыненьні падрыхтоўкі да сустрэчы з Пуціным: «Не хачу марнаваць час»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ня хоча праводзіць «бескарысную» сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта Дональд Трамп сказаў у Белым доме, тлумачачы журналістам прычыну прыпыненьня падрыхтоўкі да сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі, якую меркавалі правесьці ў Будапэшце.

«Я не хачу праводзіць бескарысную сустрэчу. Не хачу марнаваць час, так што паглядзім, як усё пойдзе. Але мы заключылі столькі выдатных угодаў — выдатных мірных пагадненьняў», — заявіў амэрыканскі прэзыдэнт.

Паводле Трампа, ён заклікаў бакі спыніцца на лініі фронту і «пайсьці па дамах», каб усе «крыху адпачылі».

«Бо цяпер дзьве краіны забіваюць адна адну. Дзьве краіны трацяць па пяць-сем тысяч салдатаў у тыдзень. Так што паглядзім, што будзе далей. Мы пакуль не прынялі рашэньня», — сказаў Трамп.

Агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцы пісала, што сустрэча Трампа і Пуціна «на паўзе», бо Крэмль адмовіўся неадкладна спыніць агонь ва Ўкраіне. «Мяркую, расейцы хацелі зашмат, і амэрыканцам стала відавочна, што ў Будапэшце Трампу ня ўдасца заключыць угоду», — сказаў агенцтву адзін з дыпляматаў.

Трамп днямі заявіў, што Ўкраіне і Расеі трэба спыніцца на цяперашняй лініі фронту. Да гэтага The Washington Post з спасылкай на дзьве высокапастаўленыя крыніцы паведамляў, што ў тэлефоннай размове з Трампам 16 кастрычніка Пуцін запатрабаваў ад Украіны перадачы Расеі ўсёй тэрыторыі Данецкай вобласьці як умовы для спыненьня вайны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG