Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 105 гадоў таму памёр Антон Шабуня, палітык, адзін зь лідэраў БСГ


Антон Шабуня
Антон Шабуня

Падзеі 3 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

3 лютага 1920 году памёр Антон Шабуня, палітык, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ.) Падпольная мянушка Фама. На сваёй кватэры па цяперашняй вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску і ў фальварку каля Пухавічаў ладзіў кансьпірацыйныя сустрэчы. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мянчук», якое выдавала і распаўсюджвала беларускія кнігі.

Таксама ў гэты дзень

1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе Саветаў была прынятая першая Канстытуцыя БССР.

1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае слова», выданьня Часовай беларускай рады, потым Беларускай нацыянальнай рады.

1927 — у мястэчку Косаве польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Было забіта шэсьць чалавек і некалькі дзясяткаў паранена.

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці Кампартыі Беларусі. За аднаўленьне дзейнасьці КПБ прагаласавала камуністычная большасьць парлямэнту.

У гэты дзень нарадзіліся

1952 Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.

Алег Манаеў
Алег Манаеў

1985Андрэй Касьціцын, хакеіст. Паходзіць з Наваполацку. Гуляў у НХЛ.

У памяці

1468 Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня.

1964 Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, паэт, выдавец. Стась-кнігар, уладальнік уласнай беларускай кнігарні ў Вільні, вязень ГУЛАГу.

1989 Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык. Фота Яўгена Коктыша
Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык. Фота Яўгена Коктыша

2002Аркадзь Астрамецкі, цымбаліст, народны артыст Беларусі.

2019Васіль Сёмуха , перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Васіль Сёмуха з дачкой Алесяй
Васіль Сёмуха з дачкой Алесяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG