Выданьне адзначае, што дакумэнт зьявіўся ўсьлед за ўказам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб прыпыненьні на тры месяцы праграм амэрыканскай дапамогі іншым краінам.
Адзін дзейны супрацоўнік Дзярждэпартамэнтуа і два былыя чыноўнікі з адміністрацыі Байдэна сказалі выданьню, што прыпынена дапамога ключавым хаўрусьнікам ЗША, такім як Украіна, Ярданія і Тайвань.
Прыпыненьне ня тычыцца вайсковай падтрымкі Эгіпта і Ізраіля і надзвычайнай харчовай дапамогі. Праз 85 дзён Рубіё павінен прадставіць Трампу даклад аб тым, якія праграмы аднавіць, а якія не.
Карэспандэнт «Голасу Амэрыкі» Астап Ярыш са спасылкай на крыніцы напісаў, што ў выпадку з Украінай прыпыненьне датычыцца праграмы Foreign Military Financing (FMF, «Замежнае ваеннае фінансаваньне»), сродкі якой былі патрачаныя да траўня 2024 году. Паводле яго, вайсковая дапамога Ўкраіне будзе працягвацца ў праграмах Presidential Drawdown Authority (PDA, праграма пастаўкі зброі з запасаў арміі ЗША) і Ukraine Security Assistance Initiative (USAI, «Ініцыятыва садзейнічаньня бясьпецы ва Ўкраіне»).
Пры гэтым Ярыш піша, што замарожана дапамога Ўкраіне ў падтрымцы энэргетыкі, аднаўленьні інфраструктуры, мэдыцынскай дапамогі, адукацыі і іншых кірункаў. Акрамя гэтага, на паўзу пастаўлена праграма для ўкраінскіх уцекачоў.
Супрацоўнік Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) расказаў агенцтву Reuters аб прыпыненьні працы супрацоўнікаў, якія адказвалі за Ўкраіну. Ён дадаў, што замарожваньне тычыцца праектаў у сфэрах адукацыі і аховы здароўя Ўкраіны.
Форум