У Віетнаме пазыцыя партыйнага лідэра фактычна вышэйшая за прэзыдэнта.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, сярод іншага бакі абмеркавалі пытаньні барацьбы з «тэрарызмам, экстрэмізмам».
Беларускія ўлады ў апошнія гады часьцей за ўсё называюць «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» дзейнасьць сваіх палітычных апанэнтаў унутры краіны і па-за яе межамі. Асуджаных з палітычных матываў грамадзян рэгулярна ўносяць у адпаведныя сьпісы.
У 2024 годзе ў Віетнаме былога беларускага добраахвотніка Верамейчыка спэцслужбы Віетнаму перадалі ў Беларусь.
У віетнамскай сталіцы Кубракова таксама прыняў міністар грамадзкай бясьпекі. Незадоўга да Кубракова Віетнам наведваў начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных сіл — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка.
- Сёлета ў траўні Менск наведваў То Лам. На сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аднавіць пастаўкі ў Віетнам прадукцыі вайскова-прамысловага комплексу Беларусі.
Форум