Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы работнік службы бясьпекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку»


«Белгазпрамбанк»
«Белгазпрамбанк»

Да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году банкам кіраваў Віктар Бабарыка, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты і адправілі ў турму.

Былы супрацоўнік службы бясьпекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку». Пра гэта даведалася расьсьледніцкая ініцыятыва «Бюро».

Гэтую пасаду, як высьветлілася, Чэпікаў заняў яшчэ ў жніўні 2024 году.

Аб прызначэньні нідзе афіцыйна не паведамлялі. Няма гэтай інфармацыі і на афіцыйным сайце банку. Сваё прызначэньне Чэпікаў пацьвердзіў праз тэлефон журналісту «Бюро». На пытаньне, чаму менавіта ён атрымаў дырэктарскую пасаду, той адказаў: «Ну, напэўна, таму што варты».

Па словах Чэпікава, у службе бясьпекі ён не працаваў непасрэдна целаахоўнікам. Чым канкрэтна займаўся — невядома. У Службе бясьпекі Лукашэнкі Чэпікаў праслужыў як мінімум з 2005 па 2021 год.

Гэта ня першае прызначэньне былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі Лукашэнкі на кіраўнічыя пасады ў банках. Раней журналісты выданьня «Люстэрка» расказалі пра галоўнага ахоўніка Лукашэнкі Аляксея Ляшкевіча. Яго неаднаразова бачылі ў атачэньні Лукашэнкі, у тым ліку ў час міжнародных паездак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG