Урад на тры месяцы ўвёў ліцэнзаваньне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, рэпчатай цыбулі, морквы і сталовых буракоў.
Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжаньня за межы Беларусі ў гэтыя тры месяцы будзе толькі па разавых ліцэнзіях. Іх выдае Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) па ўзгадненьні зь Мінсельгасхарчам і мясцовымі ўладамі.
Пры выдачы ліцэнзіі ўлічваюць ацэнку суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў краіне і патрэба ў ёй на момант узгадненьня ліцэнзіі.
Ва ўрадзе ўдакладнілі, што пастанову прынялі для забесьпячэньня ўнутранага рынку гэтай сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсэзонны пэрыяд у поўным аб’ёме.
Раней на ўсе гэтыя прадукты, апрача буракоў, былі абмежаваньні на вываз у кастрычніку. Тыя абмежаваньні таксама дзейнічалі тры месяцы.
Форум