Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Юрыя Захаранкі


Юры Захаранка
Юры Захаранка

Падзеі 4 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1591 — Слонім атрымаў герб.

1925 — У Менску прайшоў І-ы Ўсебеларускі зьезд настаўнікаў.

1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

1964 — Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю; ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім.

2004 — Прэзыдэнтам Грузіі быў абраны лідэр «Рэвалюцыі ружаў» Міхэіл Саакашвілі.

Міхэіл Саакашвілі, абраны прэзыдэнт Грузіі, студзень 2004
Міхэіл Саакашвілі, абраны прэзыдэнт Грузіі, студзень 2004

2022 звольнілі з пасады Алену Ляшковіч, дырэктарку музэя Янкі Купалы, за тое, што адмовілася звальняць супрацоўнікаў з палітычных матываў. Кіравала музэем 15 гадоў

У гэты дзень нарадзіліся

1515 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1643 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном.

1729 — Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.

1865 — Марыя Багушэвіч, рэвалюцыянэрка

1869 — Ядвігін Ш. , беларускі празаік, публіцыст, драматург.

Ядвігін Ш.
Ядвігін Ш.

1910 — Навум Трахтэнбэрг, архітэктар на паваенным аднаўленьні беларускіх гарадоў

1917 — Віктар Ярмалковіч, гісторык і краязнавец

1931 — Іван Крамко, мовазнавец

1952 — Васіль Рагаўцоў, мовазнавец і паэт

1952 — Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі. Ён зьнік у 1999 годзе. Пазьней зьявіліся сьведчаньні пра датычнасьць ўладаў да яго выкраданьня і забойства.

Юры Захаранка
Юры Захаранка

1956 — Канстанцін Шаранговіч, мастак-ілюстратар

1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.

Анатоль Майсеня
Анатоль Майсеня

1986 — Андрэй Краўчанка, беларускі лёгкаатлет, на Алімпіядзе ў Пэкіне (2008) заваяваў срэбны мэдаль у дзесяціборстве.

У памяці

1897 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1941 — Анры Бэргсон, францускі філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1960 — Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Альбэр Камю
Альбэр Камю

1961 — Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.

1983 — Алесь Бачыла, паэт

1995 — Уладас Дрэма, гісторык культуры і музэязнаўца 30 гадоў таму

2020 — Уладзімер Станкевіч, палітык, дэпутат незалежнасьці 5 гадоў таму

Дэпутат Уладзімер Станкевіч (у цэнтры), жнівень 1991 г.
Дэпутат Уладзімер Станкевіч (у цэнтры), жнівень 1991 г.

2021 — Фэлікс Шкірманкоў, пісьменьнік, паэт, грамадзка-палітычны дзяяч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG