Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 106 гадоў таму заснавалі ССРБ (пазьней БССР), 96 гадоў — Акадэмію навук; 80 гадоў Вользе Іпатавай


Будынак Акадэміі навук у Менску, 2015
Будынак Акадэміі навук у Менску, 2015

Падзеі 1 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гісторыі:

1919 — былі апублікаваныя маніфэст аб стварэньні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і асноўныя палажэньні яе дзяржаўнага статусу. Аднак неўзабаве гэтая бальшавіцкай квазідзяржава, створаная ў адказ на існаваньне БНР, была ператвораная ў Літоўска-Беларускую ССР (Літбел), якая перастала існаваць у сувязі наступам польскіх войскаў і акупацыяй тэрыторыі Беларусі летам 1919 году. Паўторна гэтая беларуская савецкая рэспубліка ўжо пад назвай БССР была абвешчана 31 ліпеня 1920 году пасьля сыходу палякаў зь Менску.

1919 — у Вільні адчынілася беларуская гімназія (працавала да 1944 году).

1927 — савецкія карныя органы арыштавалі беларускага драматурга Францішка Аляхновіча і на 10 гадоў выслалі яго на Салаўкі. Але ў 1933-м Аляхновіча абмянялі на вязьня польскай турмы, палітыка і мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча. Пра сваё знаходжаньне ў ГУЛАГу Аляхновіч напіша кнігу «Ў капцюрох ГПУ», якая адразу будзе перакладзеная на эўрапейскія мовы і стане першым публічным сьведчаньнем сталінскага палітвязьня.

1929 — у Менску адкрылі Акадэмію навук БССР. Яе стварылі на базе Інстытуту беларускае культуры, заснаванага ў 1922 годзе.

1933 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Родны край».

1956 – адбылася першая перадача тэлевізійнага цэнтру ў Менску.

1967 – заснавана галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

1990 — створаны Слонімскі драматычны тэатар.

1999 — запушчаны ў абарот эўра.

У гэты дзень нарадзіліся:

1467 — Жыгімонт І Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1746 — Францішак Богуш, філёзаф і пісьменьнік.

1861 Яўхім Карскі, беларускі філёляг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.

Яўхім Карскі
Яўхім Карскі

1904 Мечыслаў Багаткевіч, сьвятар-пакутнік, блаславёны.

1909 Сьцяпан Андруховіч, мастак, партрэтыст Янкі Купалы.

1909Сьцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч, лідэр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

1920Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я, адзін з кіраўнікоў Зьвязу Беларускай Моладзі, пасьля вайны на эміграцыі (Бэльгія, Канада), з 1971 году намесьнік старшыні Рады БНР.

1923 Віктар Грамыка, жывапісец, народны мастак Беларусі.

1927 Кастусь Рамановіч, дзяяч беларускага супраціву, вязень ГУЛАГу.

1928 Алесь Юршэвіч, дзяяч беларускага супраціву, вязень ГУЛАГу.

1936 Анатоль Кудравец, пісьменьнік.

1937 Станіслаў Багданкевіч, эканаміст і палітык, старшыня Нацыянальнага банку Беларусі ў 1991-1995 гадах, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў 1995-2000 гадах.

Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

1938Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка.

Данута Бічэль-Загнетава
Данута Бічэль-Загнетава

1945Вольга Іпатава, беларуская пісьменьніца, аўтарка гістарычных раманаў.

Вольга Іпатава
Вольга Іпатава

1948 Уладзімер Дарохін, кампазытар.

1952 Юры Захаранка, беларускі палітык, зьніклы ў 1999 годзе.

Юры Захаранка
Юры Захаранка

1958 Рыгор Сітніца, мастак.

1959 Ніна Здановіч, археоляг і гісторык,

1960 Антоні Дзям’янка, каталіцкі дзяяч.

1960 Тацяна Шаметавец, балерына.

1961 Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзяяч, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, рэдактар газэты «Свабода».

Ігар Гермянчук
Ігар Гермянчук

1968 Ігар Карней, журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер. Ад ліпеня 2023 знаходзіцца за кратамі.

Ігар Карней
Ігар Карней

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG