Дата дня
25 сьнежня каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Гэты дзень у гісторыі
336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальнае засьведчанае сьвяткаваньне Калядаў.
800 — Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі.
1741 — Андэрс Цэльсіюс вынайшаў шкалу вымярэньня тэмпэратуры.
1938 — Сяргей Новік-Пяюн заснаваў у Слоніме «Газэту Слонімскую». Выходзіла яна па-польску, бо выдаваць па-беларуску тагачасныя польскія ўлады не дазволілі.
1962 — Дрыса перайменаваная ў Верхнядзьвiнск.
1979 — пачатак уводу савецкіх войскаў у Афганістан.
1980 — першыя публічныя Каляды ў цэнтры Менску («Майстроўня»).
1989 — расстрэл румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі Алены.
1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду прэзыдэнта СССР.
1991 — Беларусь прызналі ЗША і іншыя найбуйнейшыя краіны сьвету. «З майго гледзішча, — казаў Старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч, — нацыянальная гісторыя Беларусі пачалася менавіта ў гэты дзень».
1998 — у Беларусі прайшоў перапіс насельніцтва.
У гэты дзень нарадзіліся
1885 — Вячаслаў Селях-Качанскі, сьпявак, тэатральны дзеяч, пэдагог, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША.
1891 — Уладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Янкі Купалы, жонка Янкі Купалы.
1918 — Зінаіда Канапелька, акторка, народная артыстка Беларусі.
1936 — Ліля Давідовіч, акторка, народная артыстка Беларусі.
1972 — Віталь Сіліцкі, палітоляг, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1893 — Ігнат Храпавіцкі, віцебскі губэрнскі маршалак, паэт, фальклярыст.
1938 — Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік і драматург.
1977 — Чарлі Чаплін, ангельскі актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар.
1980 — Сяргей Дзяргай, паэт, вязень ГУЛАГу.