Дата дня
19 сьнежня 2010 году падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.
Дзень у гісторыі
1915 — апублікаваны Ўнівэрсал Канфэдэрацыі ВКЛ з ініцыятывай аднаўленьня ВКЛ як беларуска-літоўскай дзяржавы.
1915 — Казімер Малевіч упершыню выставіў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і славуты «Чорны квадрат».
1964 — у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага.
1965 — пераабраньне Шарля дэ Голя на пасаду прэзыдэнта Францыі.
1972 — на Зямлю вярнуўся экіпаж касьмічнага карабля «Апалён-17», чым завяршылася амэрыканская экспэдыцыя на Месяц.
1989 — першая група дзяцей з Хойнікаў паехала на аздараўленьне ў Індыю, пачатак дзейнасьці фонду «Дзеці Чарнобыля».
2010 — чацьвёртыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, падчас якіх адбыліся масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.
У гэты дзень нарадзіліся
1812 — Рамуальд Падбярэскі, выдавец, літаратуразнаўца, публіцыст, палітвысланец.
1903 — Тамара Цулукідзэ, актрыса і пісьменьніца, вязень ГУЛАГу.
1906 — Мікалай Клаўс, дырыгент, кампазытар, піяніст, вязень ГУЛАГу.
1907 — Мікалай Дворнікаў, дзяяч камуністычнага падпольля ў Заходняй Беларусі, сябра Максіма Танка, якому той прысьвяціў паэму. Загінуў у Гішпаніі.
1915 — Эдыт Піяф, папулярная француская сьпявачка.
1934 — Аляксей Мікуліч, антраполяг.
1935 — Валянціна Лемцюгова, беларуская мовазнаўца.
У памяці
1937 — Вацлаў Багуцкі, камуністычны дзяяч у Заходняй Беларусі (расстраляны). У Горадні яго імем названая вуліца, у Менску ёсьць мэмарыяльная шыльда.
1988 — Станіслаў Лазар, каталіцкі сьвятар, вязень ГУЛАГу.
1989 — Кірыла Мазураў, кіраўнік БССР (1956-1965), першы намесьнік старшыні Савету міністраў СССР.
1995 — Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца.
2008 — Ніна Мацяш, беларуская паэтка.
2022 — Алесь Родзін, мастак.