Дата дня
1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь». Менавіта гэты дакумэнт вызначаў прапорцыі сьцяга (суадносіны шырыні і даўжыні як 1:2).
Распрацоўкай эталёнаў дзяржаўнай сымболікі займалася адмысловая Камісія пры прэзыдыюме Вярхоўнага Савета, у якую ўвайшлі больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнэры, мастацтвазнаўцы. Узначаліў Камісію дэпутат Алег Трусаў.
Гэты дзень у гісторыі
1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.
1946 — пры ААН утварыўся UNICEF — фонд Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.
1992 — у Доме Літаратара адбылася прэзэнтацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні.
2019 — «Поразаўская банкуха» атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Беларусі. Гэты незвычайны кандытарскі выраб, зьнешне падобны на калючую ялінку, які ў разрэзе нагадвае малюнак сьпіленага дрэва, з 30-х гадоў ХХ ст. — моманту зьяўленьня на Сьвіслаччыне — гатуецца па адметных выпадках і нагодах: найперш на вясельле, але таксама і на іншыя вялікія сьвяты.
У гэты дзень нарадзіліся
1829 — Людвік Зьвяждоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.
1876 — Мечыслаў Карловіч, беларускі кампазытар.
1843 — Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат.
1918 — Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат.
1934 — Анатоль Воінаў, беларускі архітэктар.
1953 — Андрэй Макарэвіч, расейскі рок-музыка, паэт і мастак, лідэр гурту «Машина времени».
У памяці
1938 — расстраляны Алесь Сташэўскі, беларускі палітык, дзяржаўны дзяяч, ахвяра сталінізму.
2004 — Кастусь Шышэя, дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, адзін з камандзіраў Беларускай краёвай абароны падчас Другой сусьветнай вайны, вязень ГУЛАГу.
2002 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў.
2020 — Аляксей Бурдзялёў, беларускі сьпявак, саліст хораў «Камэрата» і «Унія».
2021 — Міхаіл Фінберг, дырыжор, народны артыст Беларусі.