Дзень у гісторыі
1409 — адкрыўся Ляйпцыскі ўнівэрсытэт.
1591 — у Менску створана брацтва мэталяапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.
1804 — Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.
1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.
1936 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай школы.
1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.
1946 — пагадненьне пра аб’яднаньне амэрыканскай і брытанскай акупацыйных зонаў Нямеччыны.
1956 — група рэвалюцыянэраў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.
1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем манархіяў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі.
1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.
2010 — на iPhone запушчаны мэсэнджар Viber.
У гэты дзень нарадзіліся
1776 — Анёл Доўгірд, беларускі філёзаф.
1887 — Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1923 — Марыя Калас, амэрыканская опэрная сьпявачка.
1934 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі. У першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС падняў перад камуністычным кіраўніцтвам БССР пытаньне ратаваньня людзей. Памёр 25 жніўня 2008.
1954 — Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбнага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.
1946 — Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер.
1958 — Уладзімер Парфяновіч, беларускі вясьляр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.
1962 — Аляксандар Зыгмантовіч, беларускі футбаліст.
У памяці
1547 — Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі.
1814 — Данасьен дэ Сад, францускі пісьменьнік, маркіз.
1987 — Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, акадэмік, тройчы герой сацыялістычнай працы, ураджэнец Менску.