Дата дня
30 лістапада 1899 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар апавяданьняў і аповесьцяў для дзяцей. Сярод іх — кнігі «Пра сьмелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», «Міколка-паравоз» і іншыя.
Таксама ў гэты дзень
1595 — казацкі атрад Налівайкі авалодаў Магілёвам.
1700 — адбылася бітва пад Нарвай, у якой дзевяцітысячнае войска Карла XII разьбіла нашмат буйнейшае войска Пятра I.
1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939–1940 гадоў.
1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
1988 — СССР перастаў глушыць Радыё Свабода.
1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1427 — Казімер IV Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1591 — Андрэй Баболя, сьвяты, апостал Палесься.
1835 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.
1874 — Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітык.
1895 — Андрэй Блажэвіч, вядучы актор трупы Галубка, вязень ГУЛАГу.
1928 — Галіна Арлова, акторка, народная артыстка БССР.
У памяці
1900 — Оскар Уайльд, ірляндзкі пісьменьнік.
1991 — Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай духоўная сэмінарыі, вязень савецкіх лягераў.
2017 — Іван Макаловіч, намесьнік рэдактара «Народнай Волі».
2019 — Іван Крамко, мовазнаўца, гісторык беларускай мовы.
Форум