У банках Латвіі ў сувязі з санкцыямі супраць Расеі і Беларусі замарожана 53 мільёны эўра. Таксама замарозілі долі ў капітале некалькіх кампаній, нерухомасьць, транспартныя сродкі і іншыя каштоўнасьці, якія належаць суб’ектам санкцый у Латвіі. Пра гэта ў інтэрвію праграме Rīta panorāma на Латвійскай тэлевізіі заявіў намесьнік кіраўніка Службы фінансавай выведкі Латвіі Паўліс Ільенкаўс.
У краіне замарожаныя фінансавыя актывы на суму 53 мільёны эўра, а таксама долі ў капітале некалькіх кампаній намінальным коштам больш за 100 мільёнаў эўра, 101 аб’ект нерухомасьці, 66 транспартных сродкаў, правы інтэлектуальнай уласнасьці і грузы мінэральных угнаеньняў, якія належаць суб’ектам санкцый, уведзеных Латвіяй.
Пачатковы кошт усіх згаданых актываў складае больш за 350 мільёнаў эўра, сказаў Ільенкаўс.
Чыноўнік прыгадаў і выпадак, калі прыйшлося размарозіць актывы, бо Эўразьвяз скасаваў санкцыі супраць чалавека. Так здарылася з хакеістам Мікітам Мазэпіным, сынам расейскага алігарха беларускага паходжаньня, уладальніка канцэрну «Уралхім» Дзьмітрыя Мазэпіна. У выніку ягоныя замарожаныя актывы ў Латвіі былі вызваленыя.
Паўліс Ільенкаўс падкрэсьліў, што зьняцьце санкцый з чалавека ў Латвіі адбываецца не адразу пасьля рашэньні суду, а толькі пасьля таго, як Эўразьвяз афіцыйна выдасьць пастанову пра выключэньне чалавека з санкцыйнага сьпісу
Форум