Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляру ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд


Даляр ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Даляр ЗША. Ілюстрацыйнае фота

У пачатку 2024 году даляр каштаваў 3,1775 рубля.

Скончыліся таргі на Валютна-фондавай біржы ў Менску. Амэрыканскі даляр падаражэў у параўнаньні з учорашнім днём на 6,05 капейкі да 3,5330 беларускага рубля. І гэта новы рэкорд.

Падаражэў у чарговы раз і эўра — да 3,725 рубля.

Напярэдадні быў пастаўлены рэкорд — даляр даражэў дзесяць таргоў запар. Цяпер і тая лічба перакрытая.

На беларускім валютным рынку «няма ніякага шторму», але рызыкі існуюць, заявіў на брыфінгу 21 лістапада старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык.

«Сёньня даляр не адыгрывае вялікай ролі ўнутры краіны, — падкрэсьліў экспэрт. — Разьлікі па экспарце і імпарце ў асноўным робяцца ў расейскіх рублях. А да яго беларускі рубель акурат умацоўваецца — ужо менш як 3,4 рубля за 100».

Паводле Анатоля Харытончыка, важна зьвяртаць увагу на курс беларускага рубля да кошыка валют.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG