Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ў Беларусі ўстанавіў гістарычны максымум, расейскі рубель упаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада даляр зноў дасягнуў гістарычнага максымуму ў адносінах да беларускага рубля. Расейскі рубель у сваю чаргу ўпаў.

Амэрыканская, адзіная эўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада.

Курс даляра вырас да 3,4682 рубля (+0,0412; +1,2%).

Юань падаражэў да 4,7841 рубля за 10 (0,0464; 0,98%), эўра — да 3,645 рубля (0,0522; 1,45%).

Курс расейскага рубля зьнізіўся да 3,3379 рубля за 100 (-0,0256; −0,76%).

На мінулым рабочым тыдні (18–22 лістапада) даляр падаражэў на 1,39% (з 3,38 да 3,427), эўра — на 0,64% (з 3,57 да 3,5928), юань — на 1,21 % (з 4,6811 да 4,7377 за 10); 0,69% (з 3,3869 да 3,3635 за 100).

На беларускім валютным рынку «няма ніякага шторму», але рызыкі існуюць, заявіў на брыфінгу 21 лістапада старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.

«Сёньня даляр не адыгрывае вялікай ролі ўнутры краіны, — падкрэсьліў эксперт. — Разьлікі па экспарце і імпарце ў асноўным робяцца ў расейскіх рублях. А да яго беларускі рубель якраз умацоўваецца — ужо менш за 3,4 рубля за 100».

На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зьніжэньне расейскага, тлумачылі эканамісты, а таксама рост кошту даляра ў сьвеце. Абумоўлена гэта тым, што такое часта адбываецца на фоне няпэўнасьці. Цяперашнія прычыны — вайна Расеі супраць Украіны, нестабільнасьць на Блізкім Усходзе, а таксама карэктаваньне эканамічных прагнозаў у ЗША, а менавіта зьвестак аб працоўным рынку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG