У гэты дзень у гісторыі
25 лістапада 2021 году арыштавалі журналіста Радыё Свабода Андрэй Кузьнечыка. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі Андрэя Кузьнечыка палітычным вязьнем.
Таксама ў гэты дзень
25 лістапада 1795 году кіраўнік Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад пасаду на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Такім чынам, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне.
1794 — параненага Тадэвуша Касьцюшку, лідэра антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай, даставілі ў Пецярбург. Там ён амаль 2 гады быў зьняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасьля вызваленьня выехаў у ЗША.
1867 — Альфрэд Нобэль запатэнтаваў сваю галоўную вынаходку — дынаміт.
1919 — у Таліне Станіслаў Булак-Балаховіч піша беларускі верш «Покліч Бацькі».
1920 — падчас Слуцкага паўстаньня ў мястэчку Семежаве, куды пераехала рада паўстанцаў, на цэнтральным пляцы прайшоў парад беларускіх аддзелаў. Праз два дні яны ўступілі ў бой з бальшавікамі.
1989 — у Менску прайшла арганізаваная БНФ «Адраджэньне» Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях». У межах Асамблеі ў Доме кіно адбыўся міжнародны грамадзкі Чарнобыльскі трыбунал.
1992 — Фэдэральная асамблея Чэхаславаччыны прагаласавала за разьдзяленьне краіны на Чэхію і Славаччыну. Мірны падзел адбыўся 1 студзеня 1993 году.
1997 — выйшаў апошні нумар забароненай газэты «Свабода».
2000 — галяндзкі парлямэнт упершыню ў сьвеце легалізаваў эўтаназію — штучнае ўмярцьвеньне невылечна хворых людзей.
2021 — арыштавалі Андрэя Кузьнечыка, журналіста Радыё Свабода.
У гэты дзень нарадзіліся
1701 — Андэрс Цэльсіюс, швэдзкі астраном, геоляг і мэтэароляг, вынаходнік тэмпэратурнай шкалы, якой карыстаюцца ў краінах Эўразіі.
1714 — Тамаш Жаброўскі, архітэктар, філёзаф, матэматык.
1884 — Уладзімер Кудрэвіч, беларускі пэйзажыст.
1908 — Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік. Найбольшую вядомасьць атрымаў дзякуючы ілюстрацыям да клясыкі беларускае літаратуры і сатырычным малюнкам у часопісе «Вожык».
1911 — Яўген Ціхановіч, мастак і мэмуарыст.
1913 — Вісарыён Гарбук, празаік і паэт, вязень ГУЛАГу.
1922 — Ефрасіньня Бондарава, беларуская кінакрытык, гісторык кінамастацтва.
1936 — Іван Крэнь, беларускі гісторык.
1955 — Аляксандар Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы рэктар БДУ і палітычны вязень.
У памяці
1970 — зрабіў сабе харакіры культавы пісьменьнік сучаснасьці і адзін з найбольш вядомых літаратараў пасьляваеннай Японіі Юкіё Місіма.
1972 – Хася Прусьліна, пэдагог, удзельніца антынацысцкага падпольля ў менскім гета.
1988 — паводле афіцыйнай вэрсіі, трагічна загінула беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц. У 1976 годзе Янішчыц трапіла ў аварыю, боль і пакуты ад якой прычыніліся да дэпрэсіўных настрояў у апошнія гады жыцьця творцы.
2019 — у Малі загінуў беларус Андрэй Жук, вайсковец Францускага замежнага легіёну, кавалер ордэна Ганаровага Легіёну.