Гэты дзень у гісторыі
1906 — у Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе. У 1997 годзе зьявіўся сайт nn.by, з 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Нашай Нівы» эвалюцыянавала ў фармат інтэрнэт-платформы, якая ў 2016 годзе канчаткова замяніла сабой папяровую газэту.
Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадох фактычным яе рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў Якуб Колас. Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 году стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году.
1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр.
1980 — у Польшчы афіцыйна зарэгістраваная «Салідарнасьць» — першы незалежны прафсаюз у краінах сацыялістычнага блёку.
2020 — Армэнія і Азэрбайджан, пры пасярэдніцтве Расеі, падпісалі пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.
У гэты дзень нарадзіліся
1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.
1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.
1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург.
1801 — Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.
1910 — Антон Каржанеўскі, мастак.
1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.
1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.
1934 — Іван Курбека, паэт і музэязнаўца.
У памяці
1798 — Габрыэль Лянкевіч, архітэктар, кіраўнік ордэну езуітаў пасьля яго забароны рымскім папам.
1851 — Ян Ходзька, пісьменьнік.
1891 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт.
1938 — Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі дзяржаўны дзеяч.
1938 — Уладзімер Тэраўскі, беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст. Расстраляны НКВД у Менску.
1942 — Сымон Баранавых, беларускі празаік. Памёр у лягеры на Калыме.
1982 — Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС (1964–1982).
Форум