Дата дня
7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі.
У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка вярнуў дзень бальшавіцкага перавароту ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць у 60 мільёнаў чалавек.
Таксама ў гэты дзень
1925 — выйшаў першы нумар беларускай газэты «Акцябр». Яна выходзіла на ідыш штодня да самага пачатку Вялікай айчыннай вайны.
1967 — ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.
1990 — у Менску прайшоў шматтысячны антыкамуністычны мітынг на плошчы Леніна.
2000 — Джорджа Буша-малодшага абралі прэзыдэнтам ЗША.
2004 — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».
2020 — адкрылася для пасажыраў трэцяя лінія Менскага метрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся
1790 — Караль Падчашынскі, беларускі архітэктар, аўтар рэканструкцыі касьцёла Сьвятых Янаў у Вільні, праектаў палацаў у Яшунах, Тускуленах, Жылічах, будынкаў гімназій у Слуцку, Камянцы Падольскім і Сьвіслачы, вучэльняў у Бабруйску, Невелі, Мазыры і іншых.
1896 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік. Быў адным з кіраўнікоў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі. Чарота расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
1897 — Міхась Каршук, беларускі краязнавец, асьветнік у БССР.
1918 — Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.
1923 — Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт, перакладчык і мэмуарыст, удзельнік Другой сусьветнай вайны.
1953 — Уладзімер Голуб, віленскі беларускі мастак.
1961 — Сяргей Алейнікаў, беларускі футбаліст.
1966 — Піт Паўлаў, беларускі музыка, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, GARADzKIJA, PAPARAĆ, Pit Pawlaw.
У памяці
1579 — Каспар Бекеш, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, сябра і паплечнік Стафана Баторыя.
1942 — Алесь Дубровіч, заходнебеларускі паэт і актывіст, быў расстраляны нацыстамі ў Глыбокім.
1943 — менскі падпольшчык Мікалай Кедышка трапіў у засаду нацыстаў і застрэліўся апошнім патронам.
1948 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык, загінуў у аўтакатастрофе.
1975 — Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.
1980 — Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык.
1992 — загінуў у авіякатастрофе адзін з ідэолягаў «Праскай вясны», першы сакратар ЦК камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Аляксандар Дубчак. У жніўні 1968 году Дубчака затрымалі савецкія вайскоўцы і прымусова даставілі ў Маскву. У 1989 годзе яго абралі старшынём Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны.
2022 — Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец і крытык, аўтар манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.
Форум