Дата дня
9 лістапада 1938 году нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром, які ўвайшоў у гісторыю як «Крышталёвая ноч». У гэты ж дзень у 1941 годзе нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір. У наш час 9 лістапада адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.
Таксама ў гэты дзень
1512 — Францішак Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.
1794 — у выніку падаўленьня антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.
1918 — Вяліскае паўстаньне. Стыхійны выступ сялян на паўночным усходзе Беларусі супраць бальшавіцкай мабілізацыі.
1941 — на месцы Італійскага саду каля Мірскага замку нацысты расстралялі 1500 мясцовых габрэяў.
1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.
2019 — у Глушы адкрыты помнік Алесю Адамовічу, створаны за народныя грошы. Скульптар Гэнік Лойка.
У гэты дзень нарадзіліся
1583 — Фабіян Малішоўскі, манах, магіла якога ў Стоўпцах стала месцам масавага паломніцтва.
1789 — Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.
1818 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.
1856 — Уладзімер Стукаліч, віцебскі гісторык і літаратуразнаўца. Ахвяра бальшавізму.
1922 — Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.
1948 — Юрась Герасіменка-Жызьнеўскі, кніжны графік і жывапісец-партрэтыст.
1961 — Юры Завадзкі, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.
1962 — Аляксей Мельнікаў, літаратуразнаўца, гісторык.
1963 — Аляксандар Тамковіч, журналіст.
1963 — Віктар Бабарыка, банкір, мэцэнат, палітык, палітвязень.
1977 — Дзьмітры Дашчынскі, фрыстайліст. У 2020 годзе выступіў супраць гвалту, пераехаў у Аўстралію
У памяці
1737 — Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1918 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.
1941 — Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзеяч, прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту. Расстраляны нацыстамі ў Барысаве.
1952 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, родам зь беларускага Моталя.
1970 — Шарль дэ Голь, францускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).
2005 — Людвік Асецкі, графік.
2009 — Антон Маркевіч, беларускі дзяяч у Канадзе.
2015 — Віктар Сырыца, гісторык.
2018 — Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст.
2020 — Міхась Дрынеўскі, кіраўнік хору Цітовіча, народны артыст Беларусі, памёр праз ковід.