Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Вацлава Ластоўскага


Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі

Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, выбітны беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.

У 1910 годзе Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага. Быў адным з найбольшых прапагандыстаў назвы «Крывія» для Беларусі і «крывіцкая» для беларускай мовы. Аўтар выданьня «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік», займаўся таксама пытаньнямі беларускага правапісу.

Дзень у гісторыі

324 — рымскі імпэратар Канстантын Вялікі на месцы грэцкага гораду Бізантыюм заснаваў Канстантынопаль.

1620 — у часе Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.

1895Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.

Вільгельм Рэнтген
Вільгельм Рэнтген

1923 — «піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Ваймарскай Нямеччыне.

1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.

1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.

1956 — адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай фартэцыі.

Берасьцейская фартэцыя
Берасьцейская фартэцыя

2016 — выбары прэзыдэнта ЗША, абраны Дональд Трамп.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

2020 — падчас мірнага маршу АМАП арыштаваў Вольгу Хіжынкову, міс Беларусі-2008. Яна правяла за кратамі 42 дні.

Вольга Хіжынкова
Вольга Хіжынкова

2021 — Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы.

Будынак у Менску, у якім 30 гадоў месьцілася сядзіба Таварыства беларускай мовы
Будынак у Менску, у якім 30 гадоў месьцілася сядзіба Таварыства беларускай мовы

2023 — суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы збор твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Драматычныя творы, вершаваныя аповесьцi i апавяданьнi», выдадзены ў 2007–2008 гадах дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

У гэты дзень нарадзіліся

1050Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі.

1784 Тодар Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».

1785 Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар.

Міхал Баброўскі
Міхал Баброўскі

1847Брэм Стокер, ангельскі пісьменьнік, праславіўся раманам «Дракула».

Замак Дракулы каля Бухарэсту
Замак Дракулы каля Бухарэсту

1858 Тадэвуш Урублеўскі, адвакат, удзельнік руху краёўцаў. Падарыў Вільні свой кнігазбор, цяпер — бібліятэка АН Літвы, носіць ягонае імя.

1867Панцялеймон (Ражноўскі), мітрапаліт, у часе 2-й сусьветнай вайны ўзначальваў праваслаўную царкву ў Беларусі.

1902Несьцер Сакалоўскі, кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусі.

1908 Міхась Багун, паэт, ахвяра сталінізму.

1941Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.

У памяці

1847Казімер Чарноўскі, адзін зь першых вынаходнікаў падводнага карабля.

1886 Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, вынаходнік літары «ў», мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітычны эмігрант.

1953Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Іван Бунін
Іван Бунін

1964 Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.

2010Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак.

«Партызанская мадона», фрагмэнт карціны Міхаіла Савіцкага
«Партызанская мадона», фрагмэнт карціны Міхаіла Савіцкага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG