Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 140 гадоў таму нарадзіўся Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру


Фларыян Ждановіч
Фларыян Ждановіч

Падзеі 28 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

28 кастрычніка 1884 году нарадзіўся Флярыян Ждановіч — беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзеяч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага беларускага тэатру.

Быў адным са стваральнікаў Першага таварыства драмы і камэдыі ў Менску, у 1917-1920 гадах — яго мастацкі кіраўнік і рэжысэр. Пад кіраўніцтвам Ждановіча 14 верасьня 1920 году ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я.Купалы), дзе ён быў першым мастацкім кіраўніком і акторам.

У 1930-м Ждановіча арыштавалі ў справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асудзілі на пяць гадоў ссылкі, якую ён адбываў на Беламорканале. У 1937-м Ждановіча арыштавалі зноў і расстралялі. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Гэты дзень у гісторыі

1523 — у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.

1886 — адбылося афіцыйнае адкрыцьцё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.

Статуя Свабоды, Нью-Ёрк
Статуя Свабоды, Нью-Ёрк

1892 — у музэі Грэвэн Эміль Рэно прадставіў «пантамімы, якія сьвецяцца»; да юбілею гэтай падзеі быў заснаваны Міжнародны дзень анімацыі.

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Чэхаславаччыны.

1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю аб уключэньні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.

1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.

2017 — у Менску ўпершыню адзначылі «Ноч расстраляных паэтаў».

У гэты дзень нарадзіліся

1740 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзелу Рэчы Паспалітай. Карціна Яна Матэйкі.
Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзелу Рэчы Паспалітай. Карціна Яна Матэйкі.

1845Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1904 Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне падчас Другой сусьветнай вайны.

1904Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.

1955 Біл Гейтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі Microsoft.

Біл Гейтс
Біл Гейтс

1972Аляксандар Старыкевіч, беларускі журналіст, публіцыст і грамадзкі дзеяч.

1990 Эдуард Пальчыс, блогер, грамадзкі дзеяч, палітвязень.

У памяці

1704 Джон Лок, ангельскі філёзаф.

1950 — расстраляны Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Расьціслаў Лапіцкі
Расьціслаў Лапіцкі

1998 Тэд Х’юз, ангельскі паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG