Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 65 гадоў з дня нараджэньня Анатоля Сыса


Анатоль Сыс
Анатоль Сыс

Падзеі 26 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

26 кастрычніка 1959 году нарадзіўся Анатоль Сыс, беларускі паэт. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).

Таксама ў гэты дзень

1795 ― адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1863 — у Жэнэве ўтвораны Міжнародны Чырвоны Крыж.

1947 — праведзеная самая масавая дэпартацыя ўкраінцаў з Заходняй Украіны (каля 78 тысяч чалавек).

1956 — вывад з Аўстрыі войскаў СССР і заходніх саюзьнікаў – пераможцаў у Другой усясьветнай вайне, дзяржаўнае сьвята Аўстрыі, Дзень незалежнасьці і нэўтралітэту.

1956 — створанае Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене
Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене

1959 — у вёсцы Маладуша (Рэчыцкі раён) падчас школьнага суботніка выбухнула нямецкая супрацьтанкавая міна. Загінула амаль уся чацвёртая кляса мясцовай школы — 13 вучняў і іх клясная кіраўніца.

1962 — падчас Карыбскага крызісу савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу ядзерную зброю.

Прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі падпісвае загад аб марской блякадзе Кубы, 24 кастрычніка 1962 г.
Прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі падпісвае загад аб марской блякадзе Кубы, 24 кастрычніка 1962 г.

1987 — на турбазе «Палачанка» пад Менскам пачаўся І Вальны сойм беларускіх суполак нефармальнага руху.

2006 — экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандру Мілінкевічу Эўрапарлямэнт прысудзіў прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

2020 — На «Гродна-Азоце» пачаўся страйк. У 9 ВНУ краіны пачалі страйкаваць некаторыя студэнты.

У гэты дзень нарадзіліся

1635Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1685 Дамэніка Скарляці, італьянскі кампазытар, аўтар 555 санат для фартэпіяна.

1759Жорж Жак Дантон, правадыр францускіх якабінцаў.

1810 Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар, удзельнік паўстаньня 1863 году. Падчас жыцьця ў ЗША Дмахоўскі стварыў скульптурныя партрэты Тадэвуша Касьцюшкі і амэрыканскага прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША. Вярнуўшыся на радзіму акурат у часе паўстаньня Каліноўскага, Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Вясною 1863 году ён загінуў у баі каля вёскі Парэчча пад Барысавам.

Генрых Дмахоўскі
Генрых Дмахоўскі

1888Нестар Махно, украінскі рэвалюцыянэр, лідэр анархісцкага руху.

Нестар Махно
Нестар Махно

1916Франсуа Мітэран, прэзыдэнт Францыі, які кіраваў сваёй краінай два тэрміны па 7 гадоў (1981–1995).

Франсуа Мітэран (зьлева) і канцлер Нямеччыны Гельмут Коль на цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяраў сусьветных войнаў, Вэрдэн, 1984
Франсуа Мітэран (зьлева) і канцлер Нямеччыны Гельмут Коль на цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяраў сусьветных войнаў, Вэрдэн, 1984

1947Гілары Клінтан, былая кіраўніца Дзярждэпартамэнту ЗША (2009–2013).

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан на сустрэчы зь беларускімі актывістамі ў Вільні, 2011
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан на сустрэчы зь беларускімі актывістамі ў Вільні, 2011

1959Зоя Белахвосьцік, артыстка.

У памяці

1806Шарль Агюстэн Кулён, францускі фізык і вайсковы інжынэр, які ў 1785 годзе экспэрымэнтальна вызначыў асноўны закон электрастатыкі (закон Кулёна).

1937Юзэф Доўбар-Мусьніцкі, польскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант расейскага войска, генэрал броні, кіраўнік вялікапольскага паўстаньня ў Познані (1918–1919).

1941 Марыя Брускіна, Кірыл Трус, Уладзімер Шчарбацэвіч, удзельнікі антынацысцкага супраціву, павешаныя нацыстамі на браме дражджавога заводу ў Менску.

Першае публічнае смяротнае пакараньне ў акупаваным Менску, Кірыл Трус (Трусаў), Марыя Брускіна і Уладзімер Шчарбацэвіч, 26 кастрычніка 1941
Першае публічнае смяротнае пакараньне ў акупаваным Менску, Кірыл Трус (Трусаў), Марыя Брускіна і Уладзімер Шчарбацэвіч, 26 кастрычніка 1941

1944 Алесь Мілюць, паэт, загінуў на фронце ва Ўсходняй Прусіі.

1972Ігар Сікорскі, авіяканструктар, стваральнік першых у сьвеце гелікоптэраў.

Ігар Сікорскі пілятуе свой першы гелікоптэр VS-300, 1939 г.
Ігар Сікорскі пілятуе свой першы гелікоптэр VS-300, 1939 г.

1999 Анатоль Іверс, паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG