Дата дня
25 кастрычніка 1934 году нарадзіўся беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня Карлас Шэрман.
Карлас Шэрман перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру (1989–2001 гг.), стаўшы фактычна адным зь яго заснавальнікаў. Быў сябрам навукова-экспэртнай Рады Беларускага Калегіюму.
Гэты дзень у гісторыі
1902 — была асьвячоная менская мячэць, помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя.
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.
2020 — напярэдадні абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай усеагульнага страйку ў Менску і іншых гарадах краіны адбыўся «Марш народнага ўльтыматуму». У Менску марш сабраў звыш 100 тысяч удзельнікаў і завяршыўся жорсткім разгонам.
У гэты дзень нарадзіліся
1868 — беларускі скрыпач і пэдагог Карл Грыгаровіч.
1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.
1884 — беларускі археоляг і гісторык Сяргей Дубінскі.
1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цясьлюк.
1932 — беларускі крытык і перакладчык Уладзімер Анісковіч.
1936 — беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў. Сярод прац Турава — экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».
1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.
У памяці
1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.
1958 — аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году Вольфганг Паўлі.
1983 — дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф Мар’ян Пецюкевіч.
1991 — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч эміграцыі Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа.
1995 — беларускі паэт Лявон Случанін.