Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пагоршыла пазыцыю ў міжнародным рэйтынгу вяршэнства закону


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

World Justice Project склаў новы сьпіс краінаў паводле вяршэнства закону ў іх.

У сьпісе дасьледавалі 142 краіны. Беларусь заняла ў ім 105-е месца.

Пры фармаваньні сьпісу ўлічваюцца восем паказьнікаў:

  • абмежаваньне паўнамоцтваў ураду;
  • адсутнасьць хабарніцтва;
  • адкрытасьць ураду;
  • базавыя правы;
  • парадак і бясьпека;
  • прававая база;
  • грамадзянская юстыцыя;
  • крымінальная юстыцыя

Беларусь знаходзіцца вельмі нізка ў пунктах абмежаваньня паўнамоцтваў ураду (138-е месца), адкрытасьці ўраду (134-е месца), базавых правоў (129-е месца).

Найлепшая пазыцыя сярод васьмі чыньнікаў у Беларусі — у пункце «парадак і бясьпека» (39-е месца).

Раней Беларусь была ў сярэдзіне рэйтынгу вяршэнства закону. Аднак масавыя рэпрэсіі за пратэсты 2020 году рэзка пагоршылі становішча краіны. У рэйтынгу-2021 Беларусь апусьцілася адразу з 68-га на 97-е месца. Найлепшы вынік быў у 2015 годзе — 48-е месца.

Найніжэйшае месца сярод суседзяў Беларусі сёлета заняла Расея. Яна адзіная з усіх суседзяў, якая ў сьпісе ніжэйшая за Беларусь — на 113-м месцы. Украіна — 88-я, Польшча — 33-я, Літва — 18-я, а Латвія — 21-я.

Краінай з найвышэйшым вяршэнствам закону прызнаная Данія, на другім радку Нарвэгія, а замыкае тройку Фінляндыя.

Самая бяспраўная краіна сьвету — Вэнэсуэла, побач зь ёй — Камбоджа і Афганістан.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG