Камэнтары Ўладзімера Парашкова кваліфікавалі як «паклёп на Лукашэнку» (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Як піша «Вясна», першыя зь іх датуюцца лістападам 2019 году. Прысуд быў вынесены яшчэ 9 жніўня, але пра яго праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. Справу разглядала судзьдзя Тацяна Сідаровіч.
Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў камэнтары пад допісамі на Youtube і ў Instagram, у якіх нібыта абвінавачваў Лукашэнку «ў зьдзяйсьненьні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Адзначаецца, што камэнтары ён пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020 году — так, першыя зь іх датуюцца лістападам 2019 году.
15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу Ўладзімера. Па выніках працэсу першапачатковы вырак пакінулі бязь зьменаў.
Вядома, што раней Парашкова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Форум