Дзень у гісторыі
1793 — у Горадні пачаў працу апошні Сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.
1876 — Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.
1927 — прынята лічыць днём нараджэньня менскага футбольнага «Дынама». У гэты дзень у Смаленску менчукі перамаглі мясцовых аднаклюбнікаў зь лікам 2:1.
1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.
1934 — пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.
1935 — стварылі амэрыканскую кінакампанію Paramount Pictures.
1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.
1953 — адбылося паўстаньне працоўных у ГДР: больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы задушыла група савецкіх войскаў у ГДР.
2020 — арыштавалі экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда, кіраўніка перадвыбарнага штабу бацькі.
У гэты дзень нарадзіліся
1838 — Фёдар Махноў, самы высокі чалавек на зямлі, нарадзіўся на Віцебшчыне. Меў рост 2,85 мэтра.
1882 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.
1806 — Міхал Валовіч, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху.
1911 — Аляксандар Шыдлоўскі, кампазытар.
1913 — Фёдар Куляшоў, літаратуразнавец.
1926 — Рыгор Масальскі, кінаапэратар.
1936 — Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.
1949 — Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны дзяяч, дысыдэнт, палітвязень.
1950 — Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратурны крытык.
У памяці
1696 — Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі.
1938 — у Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.
1957 — Вітольд Бялыніцкі-Біруля, мастак.
1996 — Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.
2021 — Алег Іоў, археоляг, дасьледнік Палесься і Курапатаў.
2022 — Яраслаў Клімуць, літаратуразнаўца і краязнаўца, дасьледнік творчасьці Якуба Коласа.