Падзеі 15 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1863 — падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў у Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанцкага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Самога Мінейку схапілі і засудзілі на 12 гадоў сібірскае катаргі, але ён уцёк за мяжу і празь нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з Турэччынай за востраў Крыт, за што атрымаў званьне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.
1949 — у Менску пачаўся суд над Саюзам змаганьня за незалежнасьць Беларусі, падпольнай арганізацыяй, што дзейнічала ў 1946–49. 18 падсудных атрымалі розныя тэрміны няволі.
1977 — пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.
1978 — стартаваў касьмічны карабель «Саюз-29». Камандзірам экіпажу быў беларус Уладзімер Кавалёнак.
2006 — папа Бэнэдыкт XVI вызваліў ад пасады кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі 91-гадовага кардынала Казіміра Сьвёнтка.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік, перакладчык.
1896 — Пётра Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, публіцыст, паэт, выдавец.
1905 — Юрка Віцьбіч, пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1936 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.
1948 — Анатоль Бутэвіч, беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат.
1954 — Янка Крук, фальклярыст.
1979 — Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка.
У памяці
1545 — Лізавета Аўстрыйская, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
1938 — Антон Платун, адзін з арганізатараў рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, расстраляны.
1992 — Леў Гумілёў, расейскі гісторык-этноляг, філёзаф і паэт, сын Ганны Ахматавай і Мікалая Гумілёва.