Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сушаных грыбах з Нараўлянскага раёна выявілі перавышэньне ўзроўню радыяцыі больш чым у шэсьць разоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зьбіраць грыбы ў Гомельскай вобласьці па-ранейшаму небясьпечна.

Як паведамляе сайт «Правда Гомель», у шэрагу выпадкаў сабраныя людзьмі грыбы выявіліся заражанымі цэзіем і стронцыем.

У сушаных грыбах з Нараўлянскага раёна ў прыватнасьці выявілі перавышэньне ўзроўню радыяцыі больш чым у шэсьць разоў.

«У верасьні падразьдзяленьні радыяцыйнага кантролю тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялёгіі Гомельскай вобласьці правялі дасьледаваньні 699 проб харчовых прадуктаў і 61 пробы вады на ўтрыманьне цэзію-137», — паведамляе сайт.

З прыватнага сэктару дасьледавалі 568 проб харчовых прадуктаў, перавышэньні гігіенічных нарматываў выяўленыя ў 17: у 14 пробах грыбоў сьвежых і прадуктах іх перапрацоўкі, у 3 пробах грыбоў сушаных.

Перавышэньні зарэгістраваныя ў Веткаўскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Нараўлянскім, Хойніцкім раёнах. Так, паведамляецца, што пры нарматыве 500 Бк/кг узроўні колькасьці цэзію-137 у пробах грыбоў свежых і прадуктаў іх перапрацоўкі склалі ад 503 (Ельскі раён) да 1828 Бк/кг (Кармянскі раён). Пры нарматыве 2500 Бк/кг узровень утрыманьня цэзію-137 у пробах грыбоў сушаных склаў ад 2548 Бк/кг (Веткаўскі раён) да 16399 Бк/кг (Нараўлянскі раён), — піша «Правда Гомель».

Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

  • У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
  • З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.

  • З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
  • У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў. Гэта значыць, што на 2016 год яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.

Чарнобыль: Поўная храналёгія падзеяў

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG