Дзень у гісторыі
1750 — адкрылася Нясьвіская друкарня, заснаваная Радзівіламі.
1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.
1878 — у будынку опэрнага тэатру Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў вынайдзены ім фанограф.
1975 — заснаваны Менскі інстытут культуры. Ад 1993 году — Беларускі ўнівэрсытэт культуры.
1979 — Маргарэт Тэтчар стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі.
1990 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў дэклярацыю аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай Рэспублікі.
2015 — Нямеччына ўпершыню афіцыйна выбачылася перад беларусамі за злачынствы нацыстаў. Гэта зрабіў упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер. Публічныя прабачэньні нямецкі чыноўнік прынёс ад імя фэдэральнага ўраду ў Менску ў прысутнасьці каля 200 удзельнікаў мэмарыяльнай паездкі «Памятаем дзеля эўрапейскай будучыні».
У гэты дзень нарадзіліся
1879 — у Магілёве нарадзіўся фізык Леанід Мандэльштам, адзін з заснавальнікаў савецкай школы радыёфізыкі.
1932 — Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х.
У памяці
1863 — памёр Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў.
1980 — памёр Ёсіп Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі.
2005 — памёр Анатоль Сыс, беларускі паэт.