Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту: «Спадзяёмся, жалезная заслона не апусьціцца»


Канстанцін Моластаў
Канстанцін Моластаў

Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі выказаў надзею, што суседнія краіны не закрыюць астатнія пераходы зь Беларусьсю.

Канстанцін Моластаў заявіў пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, адказваючы на пытаньне аб верагоднасьці «жалезнай заслоны».

«Дакладнай інфармацыі аб устанаўленьні „жалезнай заслоны“ з боку нашых суседзяў у нас няма. Вядома ж, калі ў іх яшчэ захоўваецца паняцьце аб міждзяржаўным узаемадзеяньні, гэта заслона не апусьціцца, бо пункты пропуску прызначаны ў першую чаргу для зносін паміж людзьмі, для эканамічных узаемасувязяў, культурных і гэтак далей. Таму я спадзяюся, што з боку суседніх дзяржаваў гэтага не адбудзецца», — заявіў ён.

Асноўнымі прычынамі чэргаў на межах ён назваў закрыцьцё аўтамабільных пунктаў пропуску і «нерытмічную працу памежнікаў і мытных службаў» сумежных краін.

«Даходзіць да таго, у апошнія содні ў адным з пунктаў пропуску, дапусьцім, ад нормы, якая была дасягнута ў выніку дамоўленасьці, сумежны бок прыняў толькі 20% аўтамабіляў. Вось вам і прычына чэргаў, якія ўзьнікаюць», — заявіў кіраўнік ДПК, заклікаўшы памежнай службы суседніх краін «да нармальнай працы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG