Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня вытрымала сэрца». У Бабруйску памерла шматдзетная маці, якую неаднойчы затрымлівалі пасьля выбараў


Ірына Сурыгіна, архіўнае фота 2021 году
Ірына Сурыгіна, архіўнае фота 2021 году

У Бабруйску ад сардэчнага прыступу памерла актывістка, маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна, паведамляе «Белсат» са спасылкай на сяброў жанчыны. Ірыне было ўсяго 39 гадоў. Пахаваньне адбудзецца а 15-й гадзіне 18 красавіка.

«Была з малодшым сынам дома, сказала, што трошкі паляжыць, бо кепска сябе адчувала. І вось так — кажуць, ня вытрымала сэрца», — расказаў сябар сям’і.

Вядома, што Ірына мела гіпэртанічную хваробу.

Разьвітаньне з Ірынай Сурыгінай адбудзецца 18 красавіка па адрасе: вул. Пушкіна, 110, Бабруйск, а 15-й гадзіне. Потым пахаваньне на могілках «Ламы».

У Ірыны засталіся трое дзяцей. Старэйшая дачка ўжо паўналетняя, ёй каля 20, яна і займаецца цяпер арганізацыяй пахаваньня. Пакуль невядома, хто будзе афармляць апеку над малодшымі дзецьмі. Вядома таксама, што ў жанчыны засталася моцна хворая маці, якая амаль ня ходзіць.

У 2021 годзе жанчыну затрымлівалі сама меней тройчы — ёй прызначалі «суткі» і больш за 10 000 рублёў штрафаў, пішуць праваабаронцы. Свабода расказвала яе гісторыю:

За фота са сьцягам шматдзетную маці-адзіночку аштрафавалі на 2 тысячы даляраў. Тады за 4 месяцы Ірына Сурыгіна перажыла ператрус, пабывала ў ізалятары і двойчы ў судзе. Вымушаная была звольніцца і, да ўсяго, яе сям’я апынулася на ўліку органаў апекі, бо дзеці ў ёй нібыта гадуюцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Міліцыянты пагражалі бабруйчанцы, што пасадзяць яе ў турму, а дзяцей забяруць у прытулак.

Пасьля тых падзеяў Ірына ня зьехала за мяжу: яна заставалася ў Бабруйску, бо трэба было клапаціцца пра хворую маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG