Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі асуджаных музыкаў гурту Nizkiz


Гурт Nizkiz. Архіўнае фота
Гурт Nizkiz. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У пералік асобаў, якія нібыта маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці, 12 красавіка дадалі яшчэ 15 чалавек, цяпер у ім 3975 пазыцый, вынікае з абноўленага сьпісу на сайце МУС, паведамляе «Позірк».

Сем чалавек, уключаных у сьпіс, знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі, у васьмі стаіць адзнака «судзімасьць не пагашаная».

Пералік папоўнілі музыканты рок-гурту Nizkiz Аляксандар Ільін, Сяргей Кульша і Дзьмітры Халяўкін, пакараныя 20 сакавіка абмежаваньнем волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Тэрмін пакараньня, вызначаны Кастрычніцкім раённым судом Менску, невядомы. Ля іхных прозьвішчаў стаіць адзнака «судзімасьць не пагашаная».

У сьпісе таксама ёсьць палітвязьні, якія адбываюць пакараньне:Вольга Патрусаева (1,5 года пазбаўленьня волі, арт. 342 КК) і Аляксандра Каско, асуджаная на 10 гадоў зьняволеньня паводле васьмі артыкулаў КК пасьля прыезду ў Беларусь з-за мяжы.

Таксама ў пералік уключылі асуджаных на розныя тэрміны зьняволеньня Канстанціна Шастава, Ангеліну Тамковіч, Андрэя Пратасевіча, Анатоля Ванакова і Сяргея Буваку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG