Сілавікі затрымалі ўкраінца за камэнтары ў адрас расейскіх вайскоўцаў
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з грамадзянінам Украіны, затрыманым за нібыта «абразьлівыя» камэнтары ў адрас расейскіх вайскоўцаў, піша Mediazona.by.
На відэа ён кажа, што нарадзіўся ў Львове, у Telegram пісаў камэнтары ў адрас расейскіх вайскоўцаў. Украінца затрымалі за «распальваньне варожасьці» (артыкул 130 КК).
У якім статусе ён цяпер, невядома.