Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ніла Гілевіча


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.

Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Таксама ў гэты дзень

1943 — немцы пачалі эксгумацыю масавых пахаваньняў сталінскіх ахвяраў у Катыні.

1992 — 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.

2004 — Баўгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славаччына, Славенія і Эстонія ўступілі ў NATO.

У гэты дзень нарадзіліся

1899 Лаўрэнцій Берыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР.

1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».

1927 Таіса Агафоненка, майстрыха мастацкага саломапляценьня.

1931 Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр у мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, здабыла залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе.

1943Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі ў 1990–1997 гадах.

1963 Сяргей Гумілеўскі, скульптар.

У памяці

1853 — Вiнцэнт Бучынскi, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар часопіса «Полацкі штомесячнік».

1904 Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

1989Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.

Аляксандар Пракапенка
Аляксандар Пракапенка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG