Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 году склала 9 155 978 чалавек — такія зьвесткі публікуе Белстат. У параўнаньні з 1 студзеня 2023 году яно скарацілася на 44 639 чалавек.
У параўнаньні з пачаткам 2022 году насельніцтва Беларусі зьменшылася на 99,5 тысячы чалавек, а ў параўнаньні з пачаткам 2020 году — на 254,3 тыс. чалавек.
Гарадзкое насельніцтва на 1 студзеня 2024 году склала 7 918 285 чалавек — за год яно скарацілася на 14,1 тысячы чалавек, сельскае насельніцтва скарацілася на 30,5 тысячы чалавек.
У Менску на 1 студзеня 2024 году пражывалі 1 992 862 чалавекі — на 2609 чалавек менш, чым у пачатку мінулага году, сьведчаць зьвесткі Белстату.
З абласьцей Беларусі за год насельніцтва больш за ўсё скарацілася ў Віцебскай вобласьці — на 10 037 чалавек, менш за ўсё — у Менскай (на 1732 чалавекі).
Звесткі аб колькасьці насельніцтва Белстат прыводзіць па пастаянным насельніцтве: да яго адносяцца тыя, хто пражывае ў Беларусі адзін год і больш.