Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні адкрылі помнік паўстанцам 1863–1864 гадоў. ФОТА


Помнік Каліноўскаму і іншым паўстанцам у Вільні
Помнік Каліноўскаму і іншым паўстанцам у Вільні

Скульптурную кампазыцыю ў памяць пра паўстаньне 1863–1864 гадоў урачыста адкрылі ў Вільні да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага.

Помнік пастаўлены ў гістарычным цэнтры літоўскай сталіцы, на тэрыторыі францішканскага кляштара, дзе за паўгода да пачатку паўстаньня адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасейскія маніфэстацыі.

Скульптурная кампазыцыя стаіць перад касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.

На шырокім круглым подыюме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын. Зьлева стаіць манах-францішканец, дабраслаўляючы з крыжам справу паўстаньня, справа — самі паўстанцы, зьвернутыя да сьвятыні. Гэта скульптуры Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і Тытуса Далеўскага.

Адкрыцьцё помніка Кастуся Каліноўскага ды іншым удзельнікам паўстаньня ля касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. 22 сакавіка 2024
Адкрыцьцё помніка Кастуся Каліноўскага ды іншым удзельнікам паўстаньня ля касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. 22 сакавіка 2024

На пярэднім пляне – Каліноўскі на каленях, а за яго сьпінай — Серакоўскі, абодва з паднятымі ў жэсьце клятвы рукамі, прысягаюць у вернасьці Богу і Радзіме. Воддаль стаіць Далеўскі.

Помнік пастаўлены на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.

Адкрыцьцё помніка Кастуся Каліноўскага ды іншым удзельнікам паўстаньня ля Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. 22 сакавіка 2024
Адкрыцьцё помніка Кастуся Каліноўскага ды іншым удзельнікам паўстаньня ля Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. 22 сакавіка 2024

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG