У гэты дзень
1597 — Віцебск атрымаў гарадзкі герб: у блакітным полі выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.
1861 — у Турыне абвяшчаецца стварэньне Італьянскага каралеўства.
1948 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды i Францыя падпісалі Брусэльскі пакт, ствараючы абарончы Заходнеэўрапейскі саюз, які паклаў пачатак NATO.
1969 — Голда Мэір, дзяцінства якой прайшло ў Пінску, заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Ізраілю.
1983 — у Купалаўскім парку ў Менску ўпершыню было наладжана Гуканьне вясны. З гэтага часу сьвяткаваньне стала штогадовым і масавым, што давала магчымасьць сумеснага збору патрыятычна настроеных людзей.
1991 — у СССР прайшоў рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу былі аддадзеныя 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).
У гэты дзень нарадзіліся
461 — Патрык, каталіцкі сьвяты, заступнік Ірляндыі, дзень яго нараджэньня — дзяржаўнае сьвята ў Ірляндыі.
Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, кейлі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трыліснікі.
1746 — Ян Голанд, кампазытар. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голанд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў вядомым беларускім капэльмайстрам і кампазытарам.
1789 — Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік», які пачаў выходзіць у 1818 годзе.
1808 — Сымон Канарскі, дзеяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году.
1891 — Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар, аўтар помніка Леніну, які быў усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе і, пераадліты ў 1945-м, стаіць дагэтуль.
1922 — Лявон Луцкевіч, грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, вязень савецкіх канцлягераў, сын Антона Луцкевіча.
У памяці
1951 — Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт і перакладчык. Пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1907 годзе. У яго доме ў Менску ў пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.
2005 — Джордж Фрост Кэнан, амэрыканскі дыплямат і гісторык, аўтар стратэгіі стрымліваньня СССР.