Дата дня
12 сакавіка 1851 году памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».
500 найлепшых кніг за 500 гадоў
12 сакавіка 1922 году памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.
Таксама ў гэты дзень
1229 — армія крыжакоў заняла Ерусалім.
1600 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза абвясьціў далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае.
1922 — Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
1938 — адбыўся аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.
1940 — заканчэньне савецка-фінскае вайны.
1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.
1963 — у Гайнаўцы (Польшча) адкрыўся Беларускі музэй.
1981 — адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.
1986 — у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».
1999 — у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.
2008 — амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт далі зразумець, што яе знаходжаньне ў краіне непажаданае. З таго часу амэрыканскі амбасадар так у Беларусь і не вярнуўся.
У гэты дзень нарадзіліся
1914 — Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1918 — Эдуард Валасевіч, паэт-байкапісец.
1922 — Джэк Керуак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.
1946 — Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.
1978 — Андрэй Скурко, журналіст, адзін з кіраўнікоў газэты «Наша Ніва», дзіцячы паэт, былы палітвязень.
У памяці
1988 — Сьцяпан Гаўрусёў, паэт.