Аляксандар Лукашэнка 11 сакавіка прызначыў Ігара Велянцея генэральным дырэктарам прадпрыемства «Белспэцзьнештэхніка», якое ўваходзіць у структуру Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту.
Раней Велянцей займаў пасаду намесьніка дырэктара па камэрцыйных пытаньнях Заводу дакладнай электрамэханікі — гэта таксама прадпрыемства абароннага комплексу Беларусі, піша «Позірк».
24 лютага 2022 году «Белспэцзьнештэхніка» трапіла пад санкцыі ЗША за саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, ён таксама прызначыў генэральным дырэктарам заводу бытавой тэхнікі «Атлант» Дзьмітрыя Харытончыка, кампаніі БелАЗ — Сяргея Лесіна.
Лесін працаваў на БелАЗ на пасадзе намесьніка гендырэктара. Паводле інфармацыі сайту «Люстэрка», былы кіраўнік БелАЗ Сяргей Нікіфаровіч быў затрыманы 15 сьнежня, адной з магчымых прычын называлі карупцыю.