Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Міколы Равенскага, 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР


Падзеі 9 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сакавіка 1953 году ў бэльгійскім Лювэне памёр Мікола Равенскі, кампазытар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі.

Мікола Равенскі. Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор», 2020
Мікола Равенскі. Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор», 2020

Таксама ў гэты дзень

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную Грамату. Беларусь абвяшчаецца Беларускай Народнай Рэспублікай, дэмакратычнай, парлямэнцкай і прававой дзяржавай. Сталіцай абвешчаны Менск.

1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі NATO.

2022 — беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне аб'явілі пра абʼяднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага, які ў траўні 2022-га ператварыўся ў полк.

У гэты дзень нарадзіліся

1454Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога быў названы кантынэнт Амэрыка.

1814Тарас Шаўчэнка, клясык украінскай літаратуры.

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску, фота зроблена ў лютым 2014 г.
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску, фота зроблена ў лютым 2014 г.

1835 Флярыян Ажэшка, мэдык, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., швагер Элізы Ажэшкі і прататып яе герояў. Лекаваў паўстанцаў у атрадзе Рамуальда Траўгута. Асуджаны на катаргу. Зь Сібіру ўжо не вярнуўся.

1883 Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

1934Юры Гагарын, першы касманаўт.

1942 Павал Казлоўскі, міністар абароны РБ (1992–1994).

Павал Казлоўскі
Павал Казлоўскі

1962Гэнік Лойка, скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня», аўтар бюстаў Касьцюшкі і Каліноўскага, усталяваных у Нью-Ёрку.

Гэнік Лойка
Гэнік Лойка

У памяці

1971 Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску

2009 Лявон Мурашка, опэрны сьпявак, лідэр беларускай дыяспары ў Літве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG