Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»


Устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" ў 1990-м годзе
Устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" ў 1990-м годзе

Падзеі 6 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 сакавіка 1990 году ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Яго мэта — кансалідаваць беларусаў у краіне і за яе межамі.

Устаноўчая канфэрэнцыя згуртаваньня прайшла ў 1990 годзе, прэзыдэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» тады быў абраны Васіль Быкаў, старшынёй Рады – Яўген Лецка. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году ў Менску, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017 годзе, на ім выступаў і колішні міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Улетку 2021 году Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Прычынай быў названы перанос чарговага VIII зьезду з 2021 на 2022 год у сувязі з каранавінусам. Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК).

24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Менавіта дзякуючы Згуртаваньню ў 2014 годзе быў прыняты закон «Аб беларусах замежжа».

Таксама ў гэты дзень

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную сыстэму элемэнтаў.

1940 — абвешчанае перамір’е ў савецка-фінскай вайне.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

У гэты дзень нарадзіліся

1475Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэньня.

1896 Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

Ізі Харык
Ізі Харык

1928 Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 Уладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст.

Плякат Уладзімера Крукоўскага
Плякат Уладзімера Крукоўскага

1964Уладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.

У памяці

1961Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1902 Флярыян Даноўскі, удзельнік вызвольнага руху 1840-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., паліткатаржанін і палітвысланец.

1999Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG