Гэты дзень у гісторыі
1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш за 1500 габрэяў. У памяць пра гэта на месцы расстрэлу зроблены мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».
1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.
2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.
У гэты дзень нарадзіліся
1562 — Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, доктар мэдыцыны.
1879 —Міхал Кроль, беларускі нэўрапатоляг.
1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выдавец. Пад нямецкай акупацыяй арыштаваны нацыстамі ў Менску, зьнік бясьсьледна.
1905 — Ільля Некрашэвіч, беларускі фізык, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.
1918 — Алесь Бачыла, паэт і пісьменьнік, аўтар лібрэта опэр і тэкстаў песень («Радзіма мая дарагая»).
1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
У памяці
1939 — Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, сваяк і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.
1977 — Цімафей Хведашчэня, вайсковы дзяяч, атаман «Зялёнага дубу».
1997 — Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.
2011 — Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.
2011 — Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.
2013 — Мікола Арочка, беларускі паэт.
2014 — Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.
2018 — Георгі Штыхаў, археоляг, гісторык.