Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Другая гадавіна рэфэрэндуму і пратэстаў супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну


Менск, 27 лютага 2022 году.
Менск, 27 лютага 2022 году.

Дата дня

27 лютага 2022 году ў Беларусі адбыліся акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Было затрымана ня менш за 800 чалавек. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які быў закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама ў гэты дзень

1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску. Галоўным чынам гэта былі выданьні сьвецкага зьместу: антычныя і гістарычныя творы, практычныя дапаможнікі з мэдыцыны, вэтэрынарыі і школьніцтва, літаратурныя творы. У Любчанскай друкарні складаў і выдаваў свае творы Салямон Рысінскі — першы чалавек, які назваў сябе беларусам.

1792 — Шарашоў (Пружанскі раён) і Прывалка (Горадзенскі раён) атрымалі ад Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацьверджаньне магдэбурскага права і гербы.

1919 — была ўтвораная Літоўска-Беларуская ССР.

1933 — адбыўся пажар бэрлінскага Райхстагу.

1991 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы абвясьціў пра заканчэньне вайны ў Пэрсыдзкай затоцы паміж кааліцыяй на чале з ЗША і Іракам за вызваленьне і аднаўленьне незалежнасьці Кувэйту.

2015 — у Маскве быў забіты расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.

Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

У гэты дзень нарадзіліся

1667Людвіка Караліна Радзівіл, мэцэнатка, фундатарка кальвінскіх збораў і друкарняў у ВКЛ.

1734Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Караль Станіслаў Радзівіл
Караль Станіслаў Радзівіл

1888Яўхім Бялевіч, дзяяч нацыянальнага руху, міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР.

1898Васіль Шчарбакоў, гісторык, акадэмік АН Беларусі, ахвяра сталінізму.

1902 Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1962 году.

Джон Стэйнбэк
Джон Стэйнбэк

1903Міхась Явар, беларускі паэт.

1905Міхась Сеўрук, мастак.

1906Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

1935Фёдар Клімчук, беларускі мовазнаўца-дыялектоляг, гісторык.

1982 Міхал Шарамет, удзельнік Маладога Фронту БНФ, стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр».

1961Вольга Бабкова, гісторык-архівіст, пісьменьніца.

Вольга Бабкова
Вольга Бабкова

У памяці

1864 — Людвік Зьвяждоўскі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў (павешаны).

1936Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг.

Іван Паўлаў
Іван Паўлаў

2005Віктар Жаўняровіч, беларускі мастак і сьпявак у Вільні і Францыі.

2023Аляксей Дудараў, драматург.

Аляксей Дудараў
Аляксей Дудараў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG