Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечніца Навальнага заявіла, што яго забілі, каб сарваць абмен на расейскага шпіёна


На акцыі памяці Навальнага ў Заграбе, 23 лютага 2024
На акцыі памяці Навальнага ў Заграбе, 23 лютага 2024

Кіраўніца Міжнароднага фонду барацьбы з карупцыяй Марыя Пеўчых сьцьвярджае, што Аляксея Навальнага забілі ў калёніі, каб не мяняць яго на меркаванага супрацоўніка расейскіх спэцслужбаў Вадзіма Красікава, які адбывае пакараньне за забойства ў Бэрліне.

Паводле слоў Марыі Пеўчых у яе відэазвароце, увечары 15 лютага яна атрымала пацьвярджэньне аб тым, што перамовы аб абмене знаходзяцца на фінальнай стадыі. На наступны дзень было абвешчана аб сьмерці Навальнага.

Як заявіла Пеўчых, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне паплечнікі Навальнага пры дапамозе расьсьледніка Хрысты Грозева пачалі працаваць над магчымасьцю абмену яго і іншых палітвязьняў, у прыватнасьці на расейскіх шпіёнаў.

Па словах паплечніцы Навальнага, нягледзячы на адмову многіх замежных чыноўнікаў дапамагчы ў рэалізацыі гэтага пляну, дзякуючы дапамозе некаторых людзей, якіх яна не назвала, ён усё ж быў блізкі да ўвасабленьня. Па словах Пеўчых, ідэю абмяняць Навальнага да Красікава данёс да Пуціна бізнэсовец Раман Абрамовіч.

Прамых доказаў сваіх сьцьвярджэньняў Пеўчых не прыводзіць. Яна спасылаецца на тое, што газэта The Wall Street Journal раней згадвала Навальнага ў кантэксьце абмену, а Пуцін казаў пра Красікава (ня згадваючы яго прозьвішча) як пра чалавека, якога можна абмяняць на асуджаных у Расеі амэрыканцаў.

Рэакцыі Крамля на сьцьвярджэньні паплечніцы Навальнага пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG