Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 92 гады газэце «Літаратура і мастацтва»; народзіны Машэрава і Пузыні


Уваход у рэдакцыю газэты «Літаратура і мастацтва» на вуліцы Захарава ў Менску, 2009 год
Уваход у рэдакцыю газэты «Літаратура і мастацтва» на вуліцы Захарава ў Менску, 2009 год

Падзеі 26 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва», якая ў 80-я гады ХХ стагодзьдзя адыграла важную ролю ў нацынальным адраджэньні.

1956 — у Беластоку заснавалі Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.

1990 — з тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1949 — Уладзімер Пузыня, музыка, майстар-рэстаўратар, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пачатку ХХI стагодзьдзя.

Уладзімер Пузыня
Уладзімер Пузыня

1802Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.

1918Пётра Машэраў, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, ацэнка дзейнасьці якога і абставіны трагічнай сьмерці ў аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 году дагэтуль выклікаюць спрэчкі.

Пятро Машэраў (першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі) перад будынкам Дома ўраду ў Менску.
Пятро Машэраў (першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі) перад будынкам Дома ўраду ў Менску.

1929Георгі Колас, беларускі літаратар.

1930Клёд Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.

1934Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х гадоў, вязень ГУЛАГу.

У памяці

1943 — памёр Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.

1971 — памёр Фэрнандэль, францускі актор.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG