У прэс-рэлізе адзначаецца, што гэта першы выпадак, калі грамадзянін Беларусі атрымаў прадстаўніцтва ў гэтай структуры Рады Эўропы. Яна складаецца з 30 прадстаўнікоў моладзевых і недзяржаўных арганізацый.
«Мая задача — абараняць інтарэсы маладых людзей з Эўропы і, вядома, зь Беларусі, — прыводзяцца ў паведамленьні словы Ворыхавай. — Галоўная мэта — заручыцца поўнай падтрымкай з боку дзяржаў — сябраў Рады Эўропы ў імкненьні Беларусі да дэмакратыі. Для нас гэта будзе значыць узмацненьне падтрымкі беларусаў і беларусак на міжнароднай арэне».
Асноўная мэта Кансультатыўнай рады — вырашаць пытаньні, зьвязаныя з моладзьдзю, распрацоўваць рэкамэндацыі для дзяржаў Рады Эўропы, а таксама кансультаваць Камітэт міністраў РЭ.