Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці дарадцы Ціханоўскай выехала зь Беларусі пасля 15 сутак арышту


Belarus - Inesa Vorychava
Belarus - Inesa Vorychava

«Калі параўноўваць з Менскам, то Наваполацак — гэта маленькі горад. Але там кожны тыдзень затрымліваюць па 5–6 чалавек», — расказала Інэса Ворыхава.

30 лістапада Інэсу Ворыхаву, маці дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы Маргарыты Ворыхавай, затрымалі сілавікі. У яе кватэры ў Наваполацку прайшоў ператрус, пасьля чаго жанчыну асудзілі і зьмясьцілі ў ізалятар на 15 сутак.

«Калі параўноўваць зь Менскам, то Наваполацак — гэта малы горад. Але там кожны тыдзень затрымліваюць па 5–6 чалавек, — распавядае Інэса Ворыхава ў інтэрвію „Настоящему времени“. — Да мяне прыйшлі з ператрусам, кажуць: „Ну вы ж маці?“. Я адказала: так, маці, але ў мяне ёсьць артыкул Канстытуцыі, і я магу не даваць ніякіх тлумачэньняў наконт сваіх блізкіх сваякоў».

У тэлефоне ў жанчыны знайшлі падпіску на нібыта «экстрэмісцкі» рэсурс у Instagram. За гэта яе асудзілі на 15 сутак:

«Кожны тыдзень у нас былі новыя „палітычныя“, у асноўным за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Часьцей за ўсё ім давалі па 15 сутак, камусьці штраф да 100 базавых (3600 рублёў). Некаторым, хто выходзіў, адразу ці на наступны дзень дадавалі яшчэ па 15 сутак».

Паводле жанчыны, у наваполацкім ізалятары знаходзіцца шмат «палітычных».

«У суседняй камэры „палітычныя“ былі ўперамешку са звычайнымі. У маёй на той момант былі двое палітычных і чатыры не. І толькі ў дзьвюх астатніх камэрах былі звычайныя затрыманыя».

Сваё затрыманьне Інэса Ворыхава зьвязвае з палітычнай дзейнасьцю дачкі, якая займае пасаду дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы.

Пасьля вызваленьня жанчына прыняла рашэньне зьехаць зь Беларусі. Цяпер яна жыве ў Вільні:

«Я баюся перасьледу. Пры гэтым хачу жыць у Беларусі. Люблю сваю краіну, але разумею, што цяпер там знаходзіцца небясьпечна. Уся гэтая сыстэма спрабуе цябе зламаць. Але калі ты выходзіш, становісься яшчэ больш агрэсіўным. А калі ты ня быў агрэсіўным да гэтай сыстэмы, то становісься ім».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG