Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС заявіў, што ўлады Беларусі ніколі не дзялілі людзей па моўным прынцыпе. А як насамрэч


Сяргей Алейнік
Сяргей Алейнік

«Разнастайнасьць моваў увасабляе культурную разнастайнасьць», — заявіў міністар замежных справаў Сяргей Алейнік сёньня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Мерапрыемства прайшло ў Менскай гарадзкой ратушы з удзелам замежных дыпляматаў.

Паводле слоў Алейніка, у Беларусі «ніколі не дзялілі сваіх людзей ні па моўным, ні па этнічным прынцыпе».

Кіраўнік МЗС падкрэсьліў, што ў Беларусі цяпер дзьве дзяржаўныя мовы, а калісьці было і чатыры.

Пры гэтым, паводле сьцьвярджэньня міністра, «асаблівае месца заўсёды займала і будзе займаць родная беларуская мова», якая «дае нам сілу і стойкасьць, у яе мілагучнасьці нязломная воля беларусаў, самабытнасьць і калярыт нашай найбагацейшай культуры».

«Позірк» адзначае, што разьвіцьцё беларускай мовы дзесяцігодзьдзямі было прэрагатывай грамадзкіх ініцыятываў і арганізацыяў. Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх было ліквідавана мноства арганізацыяў і ініцыятываў, якія разьвівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар, «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», шэраг прыватных выдавецтваў, якія спэцыялізаваліся на перакладах на беларускую мову і сучаснай беларускамоўнай літаратуры.

У краіне праводзіцца палітыка русыфікацыі. Паводле перапісу насельніцтва, колькасьць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, зьнізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.

Намінальна 40% школ у краіне беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тысячаў дзяцей і падлеткаў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG