Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна заснаваньня Інстытуту беларускай культуры


Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульту), 1922 год, Менск.
Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульту), 1922 год, Менск.

Падзеі 30 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 студзеня 1922 году ў Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў Беларусі вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова. Тут працавалі Янка Купала, Аркадзь Смоліч і Ўсевалад Ігнатоўскі. У 1928 годзе Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук.

Будынак, дзе месьціўся Інбелкульт, на вул. Рэвалюцыйнай у Менску
Будынак, дзе месьціўся Інбелкульт, на вул. Рэвалюцыйнай у Менску

Таксама ў гэты дзень

1667 — падпісана Андрусаўскае замірэньне. Так закончылася самая трагічная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі жыхар.

1925 — заснавалі Бярэзінскі запаведнік.

1946 — у Менску паводле судовага прысуду публічна павесілі 14 нацысцкіх афіцэраў.

1972 — ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі. У 2010 годзе прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран папрасіў прабачэньня ад імя дзяржавы.

1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік».

Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску
Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску

1992 — Беларусь прынялі ў Арганізацыю бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).

У гэты дзень нарадзіліся

1833Апалінар Гараўскі, беларускі пэйзажыст.

1882Франклін Дэлана Рузвэльт, 32 прэзыдэнт ЗША.

Франклін Рузвэльт, сьнежань 1941
Франклін Рузвэльт, сьнежань 1941

1895 Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і падчас Другой усясьветнай вайны.

1921Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін у сваёй роднай вёсцы Карма Добрускага раёну
Іван Шамякін у сваёй роднай вёсцы Карма Добрускага раёну

1923Леанід Гайдай, савецкі кінарэжысэр.

Леанід Гайдай і Юры Нікулін
Леанід Гайдай і Юры Нікулін

1935Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.

У памяці

1649 — падчас Ангельскай рэвалюцыі пакараны сьмерцю кароль Карл І Ст’юарт.

1948 Махатма Гандзі, лідэр індыйскага нацыяналізму.

Махатма Гандзі
Махатма Гандзі

«Спачатку яны ігнаруюць цябе, пасьля сьмяюцца. Пасьля яны бʼюць цябе, пасьля ты перамагаеш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG